Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

07.07.2025

Купальскі карагод

Купальскі карагод

Каб далучыць выхаванцаў да беларускіх народных традыцый, звычаяў і старажытных абрадаў, у Дзіцячым садзе прайшло свята “Купальскі карагод”.
Каб знайсці чароўную Папараць-кветку, дзеці павінны былі прайсці розныя выпрабаванні: дзяўчынкі – сплесці вянок, хлопчыкі – пераскочыць праз "вогнішча". Карагод вакол "вогнішча" трэба было вадзіць пад чароўны загавор, які адчыняў сцяжынку да Папараць-кветкі. На шляху дзеці спадкалі міфічных беларускіх істотаў – Балотніка і яго сяброўку Кікімару, якія таксама прыгатавалі пошукавікам чароўнай кветкі розныя выпрабаванні на кемлівасць, хуткасць, лоўкасць, спрыт. У рэшце Папараць –кветка была знойдзена, і кожны змог загадаць сваё самае запаветнае жаданнне, якое – верым – абавязкова спраўдзіцца! А яшчэ разам з Папараць-кветкай дзеці знайшлі хоць і не каштоўны, але смачны салодкі скарб. Свята прайшло весела, пазітыўна і казачна!

Разделы сайта