"Каляда"
У нашай установе пад кіраўніцтвам музычнага кіраўніка прайшла музычная забава «Каляда». Па традыцыі кожны год выхавацелі апранаюцца ў жывёл , скамарохаў, казачных персанажаў і адпраўляюцца калядаваць. А выхаванцы старэйшых групп вучаць песенькі-калядкі. Калядка – гэта маленькая песенька, у якой жадаюць дабра, здароўя, багацця на ўвесь наступны год. Свята не толькі прыносіць радасць нашым выхаванцам, але і дае ім магчымасць дакрануцца да традыцый і звычаяў беларускага народа, самім адчуць усё хараство народных святаў і гулянняў. Дзеці вельмі любяць гэта вясёлае свята, актыўна прымаюць у ім удзел: спяваюць калядкі, частуюць смачнымі прысмакамі "Казу".
