Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Патрыятычнае выхаванне

Патрыятычнае  выхаванне

Патрыятычнае выхаванне дзіцяці - гэта аснова фарміравання будучага грамадзяніна. Ужо ў дашкольным узросце дзіця павінна ведаць, у якой краіне жыве, чым яна адрозніваецца ад іншых краін. Трэба як мага больш распавядаць дзецям пра горад, у якім яны жывуць, выхоўваць пачуццё гонару за свой горад. Прывучаць дзяцей беражліва ставіцца да таго, што створана бабулямі, дзядулямі, матулямі і татамі. Падтрымліваць чысціню і парадак у грамадскіх месцах, удзельнічаць у стварэнні прыгажосці і парадку ў сваім двары, на вуліцы, у парках, у дзіцячым садзе. Дашкольны ўзрост – важнейшы перыяд станаўлення асобы, калі закладваюцца перадумовы грамадзянскіх якасцяў, развіваюцца ўяўленні выхаванцаў аб чалавеку, грамадстве і культуры. Існуюць разнастайныя формы выхавання ў дзяцей патрыятычных пачуццяў. Гэта гутаркі аб Радзіме, аб родным горадзе, аб прыродзе роднага краю, аб добрых людзях, чытанне дзіцячых кніг на патрыятычныя тэмы і дзіцячы фальклор рэгіёну у якім жыве, адпаведны падбор песень і вершаў для развучвання і, вядома, асабісты прыклад бацькоў.

Раздзелы сайта