Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

28.03.23

Размаўляй на роднай мове

Размаўляй на роднай мове

    Засваенне дзецьмі беларускай мовы  ажыццяўляецца ў спецыфічнай сітуацыі руска-беларускага блізкароднаснага двухмоўя. Для большасці дашкольнікаў першай мовай, на якой яны вучацца гаварыць і думаць, з'яўляецца руская. У той жа час дзеці даволі рана далучаюцца да беларускай мовы, чуючы яе па радыё, тэлебачанні, ад некаторых дарослых і ў дзіцячым садзе, на асобных занятках. 
    Аднак паўнавартасная беларускамоўнае асяродзе ў дашкольнікаў адсутнічае. Больш за тое, дзеці могуць карыстацца рускай мовай нават тады, калі да іх звяртаюцца па-беларуску, ведаючы, што іх разумеюць. Такім чынам, маўленчыя сітуацыі, у якіх аказваюцца дзеці, не ствараюць у іх жыццёвай неабходнасці размаўляць па-беларуску. З іншага боку, стыхійнае авалоданне беларускай мовай прыводзіць да змешвання рускага і беларускага маўлення дзяцей.
Такім чынам, гэта патрабуе спецыфічных падыходаў да навучання дзяцей беларускай мове.
    Творы фальклору сваім зместам і формай найлепшым чынам дапамогуць ў гэтым. Паступова яны ўводзяць малога ў стыхію народнага словы, раскрываюць яго багацце і прыгажосць. З'яўляюцца ўзорам прыгажосці мовы. Народныя казкі, спрыяюць засваенню ўсіх формаў мовы, якія даюць магчымасць выпрацоўкі ў дзяцей ўласных моўных навыкаў.

      Казкі вучаць і перасцерагаюць, казкі звязваюць нашых пра-прадзедаў ды пра-прабабуляў з намі. Казкі — гэта ўтульны сямейны вечар, калі клопаты вялікага свету засталіся за сценамі Вашага дому, а Вы і Ваш час належаць толькі Вашым дзецям.

    Казкі — гэта цэлы чароўны свет, у якім Вы падарожнічаеце разам, трымаючыся за рукі. Свет, у якім Вашае дзіця можа стаць веліканам і навучыць Вас, дарослага чалавека, чаму-небудзь новаму. Размаўляйце, чытайце казкі сваім дзецям на беларускаяй мове. А мы вам у гэтым дапапожам.

Казкі беларускія. Прыказкі, конкурсы, сцэнарыі, загадкі, калыханкі, прыпеўкі, вершыкі і шмат іншага для беларускіх дзетак (перайсці на сайт) 

Раздзелы сайта