18 студзеня у нашай дашкольнай установе адукацыі прайшло фальклорнае свята "Прыйшла Каляда - адчыняй варата!"
Да Каляд рыхтаваліся сур’ёзна: дзяцей знаёмілі з гісторыяй свята, яго традыцыямі, развучвалі з імі калядныя песні, беларускія народныя танцы і вершы.
Так, да гаспадароў наведаліся калядоўшчыкі ды і казу прывялі с сабой. Гаспадары пачаставалі яе, і козачка стала гуляць з дзеткамі ў розныя гульні. Пасля на свята завіталі цыганка ды вучоны мядзведзь. Яны таксама парадавалі дзетак гульнямі, танцавалі і спявалі з імі.
Хочацца адзначыць, што мерапрыемства праходзіла на беларускай мове і было бачна, што для дзяцей моўнага бар’еру з дарослымі не існавала, яны самі чыталі вершы і спявалі на роднай мове. А напрыканцы свята ўсіх чакаў стол з рознымі беларускімі прысмакамі.




